?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Тэлефанавалі мне з расейскага дэпрэсіўна-крымінальнага з налётам гламуру, як кажа мой кум, каналу НТВ. Хацелі запрасіць мяне ў Маскву на здымкі перадачы, прысьвечанай 45-годдзю маёй знакамітай аднакласьніцы Алены Верабей (Лебенбаўм), якая шчыруе сёньня як артыстка парадыйнага жанру.

Сказалі, што рэкамендавалі мяне на здымкі НТВ мае аднакласьнікі. Вядома, прыемна. І ёсьць што расказаць пра яе цікавага і сапраўды добрага (сталічныя тусоўкі і слава яе, што прыемна, не сапсавалі). Падзякаваў НТВэшнікам, але... адмовіўся. Спаслаўся на занятасьць (адказваю за арганізацыю днямі сустрэчы з беларускім гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім). Хоць мне і не ўпершыню здымацца на камеру, але тут, па-праўдзе, трохі штосьці яшчэ і стрымала... Дый не люблю я езьдзіць за трыдзевяць зямель, у тую Маскву! :)

Званок стаў нагодай, каб паглядзець, што пра Ленку Верабей піша беларуская Вікіпэдыя. Выявілася — нейкае абы што на падставе матэрыялу з... Якуціі! Ну каму, як не мне, аднакласьніку, выпраўляць гэта?! :) Давялося перапрацаваць цалкам артыкул, каб было хоць штосьці прыстойнае. Што атрымалася — можна глянуць тут: Алена Верабей (Лебенбаўм).

http://screenshots.etvnet.com/000/665/359/b06.jpg
Адзін малавядомы, але, як мне падаецца, характэрны факт пра вельмі дружную берасьцейскую габрэйскую радзіну Лебенбаўмаў: заўчасна спачылы дзядзька Алены Лебенбаўм (родны брат бацькі) — Яфім Лебенбаўм — быў сябрам Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БНФ “Адраджэньне”, актыўна падтрымліваў незалежнасьць Беларусі, яе дэмакратызацыю, прыхільна ставіўся да ўсяго беларускага і, будучы  прыватным прадпрымальнікам, нават матэрыяльна рэгулярна падтрымліваў утрыманьне сядзібы БНФ у Берасьці. Наогул для ўсіх Лебенбаўмаў, любоў да Берасьця і прыхільнасьць да беларушчыны былі зусім не чужыя. І для Ленкі — таксама! На жаль, пару гадоў таму гэтая радзіна пакінула Берасьце і жывуць цяпер усе ў Маскве, у сваёй “ЗВЕЗДЫ”. :)

http://www.nv-online.info/get_img?ImageId=26458

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
kabierac
May. 30th, 2012 05:19 pm (UTC)
Мацёры беларускі нацыяналіст Яфім Лебенбаўм - гэта моцна.
Жарты жартамі, а зь іншага боку - каму яшчэ ў Берасьці падтрымліваць беларускую ідэю, як не жыдам.
jacviah
Jun. 5th, 2012 03:42 pm (UTC)
:) Паводле вынікаў перапісу 1999 году габрэяў у Берасьці амаль не засталося: на 300-тысячны горад 415 чалавек - 0,14%...
swaboda
May. 30th, 2012 05:19 pm (UTC)
круты артыкул!!!!:)))
( 3 comments — Leave a comment )

Latest Month

November 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Profile

jacviah
Ślady niedabitaha jaćviaha
Ślady niedabitaha jaćviaha

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel